14.05.2019 / 21:38

Галоўны доктар Светлагорскай бальніцы просіць у гараджан грошай на абсталяванне і рамонт — у бюджэце іх няма 12

Галоўны доктар Светлагорскай ЦРБ Ігар Таўтын у інтэрв'ю «Светлагорскiм навiнам» распавёў пра гаротны стан медыцыны ў раёне і папрасіў людзей матэрыяльную дапамогу.

Паводле медыка, рамонту патрабуюць будынкі дзіцячай бальніцы і раённай паліклінікі.

— Зразумела, што зрабіць хацелася б усё адразу і пры гэтым — якасна. Але, на жаль, так не бывае. І адна з асноўных прычын — адсутнасць бюджэтных сродкаў для гэтага артыкула выдаткаў. Прыходзіцца зарабляць самім, — растлумачыў сітуацыю Ігар Таўтын.

Спецыяліст папрасіў людзей з разуменнем паставіцца да сітуацыі з медыцынскім абслугоўваннем у раёне.

Па словах галоўнага ўрача, моцна зношаныя ў ЦРБ і апаратура, і аўтапарк. Напрыклад, лапараскапічную стойку — комплекс абсталявання для хірургічных аперацый — ЦРБ атрымала па лініі гуманітарнай дапамогі каля 15 гадоў таму. Новы комплекс каштуе 250 тысяч рублёў, а новы апарат УГД добрага класа каштуе 60 тысяч. На горад існуе 5 апаратаў УГД і яны маюць 100% знос. Аўтапарк з 13 машын зношаны на 80%. Аўто, якія павінны былі праездзіць 5 гадоў, ездзяць па 10-12 гадоў.

Ігар Таўтын папрасіў у кіраўнікоў прадпрыемстваў, бізнэсу і простых грамадзян аказаць пасільную дапамогу:

— Мы звяртаемся да жыхароў горада і раёна з просьбай аказаць пасільную фінансавую дапамогу. Гэтыя грошы будуць накіраваны на закупку таго, што дазволіць вам, вашым родным і блізкім атрымаць больш якаснае медыцынскае абслугоўванне.

Рахунак для аказання фінансавай дапамогі: ВУ80 АКВВ 3642 4290 0190 6320 0000 (ААБ «Беларусбанк»)

11
Грязный Гарри / Адказаць
14.05.2019 / 22:03
Вот наглец! Денег бюджетных нет?Так спроси.бюджетник.откуда они в бюджете есть всегда на ...надцать президенций,майбахи-боинги,рождественский хоккейный турнир,парады-салюты 3 июля,европейские игры и все остальные забавы.Слабо? ну тогда сиди и не п...и, и нех по людям с шапкой ходить и  шакалить,которым и так тошно от ваших вечных медицинских поборов,куда ни зайди...Подойди к ступенькам виллы Жарко милостыню клянчить...
0
БРСМ / Адказаць
14.05.2019 / 22:11
А тым часам улада не шкадуе грошы на "галодныя гульні" і вайсковыя парады...
0
Юджын / Адказаць
14.05.2019 / 22:23
І ў Бабруйску раней на рамонт дзіцячай бальніцы збіралі... Бальніцы - гэта ж не лядовыя палацы, якія вельмі нам "патрэбны".
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру