14.05.2019 / 22:31

Канстытуцыйны суд Украіны ўзначаліла юрыстка з Данецка 5

Суддзі Канстытуцыйнага суда Украіны абралі яго старшынёй Наталлю Шапталу, паведамляе Укрінформ.

Наталля Шаптала.

Наталля Шаптала нарадзілася 18 красавіка 1959 года ў Данецку.

У 1987 годзе яна скончыла юрыдычны факультэт Алтайскага дзяржаўнага універсітэта.

У 1985-1987 гадах працавала юрысконсультам Данецкага металургічнага завода імя Леніна, з 1987 года па 1989 год — стажорам пракуратуры, памочнікам пракурора Ленінскага раёна Данецка.

У перыяд з 1990 па 1996 год была інструктарам Ленінскага райкама партыі, памочнікам пракурора Данецка, старэйшым памочнікам пракурора Данецкай вобласці.

З 1996 года па 2006 год Шаптала працавала на пасадах суддзі Ленінскага раённага суда Данецка, суддзі Апеляцыйнага суда Данецкай вобласці.

На працягу 2006-2010 гадоў была суддзёй, першым намеснікам старшыні Данецкага апеляцыйнага адміністрацыйнага суда.

У верасні 2010 года X з'ездам суддзяў Украіны Шаптала прызначаная суддзёй Канстытуцыйнага Суда Украіны. Прысягу прыняла 21 верасня 2010 года.

2
Туш / Адказаць
14.05.2019 / 22:42
Што скажа Nokia ?  Нармуль, ці гэта происки Каламойскага ?
4
Туш / Адказаць
14.05.2019 / 22:55
Дарэчы, па ўсім відаць, што гэта чалавек Януковіча. Мутная біяграфія выдае. І яно ня дзіўна, бо заснавальнік Партыі рэгіёнаў Парашэнка крэпка павязаны са старой камандай і заўжды абараняў яе. Гэта сталана відавочна, калі з Адэсы паперлі, як казаў Навумчык -"политическое животное" Саакашвілі, а на яго месца вярнулі сапраўднага мафіёзі з каманды Януковіча. Тады стала відавочна, што Парашэнка ў прынцапе ўсё зразумела. Зараз ён усімі сіламі чапляецца за салому, каб толькі захаваць уплыў. І звальненне кіраўніка КС і прызначэнне данецкай януковіцкай суддзі галоўнай у КС - гэта проста космас. Гэтая сітуацыя можа прывесці да негатыўных наступстваў для Украіны. 
14
Козік / Адказаць
14.05.2019 / 23:52
Калі Парашэнка так вырашыў, то хай так і будзе. ))))))  Па абліччы можна сказаць, што выбралі прыстойнага чалавека..  Звычайна, калі глянуць на данецкіх, дык адразу ўзнікае падозра, што гэта агент крамля.  А гэтая законніца так сабе..
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру