NZ Gerald

NZ Gerald

Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн вярнула дзяўчынцы 5 новазеландскіх даляраў, з дапамогай якіх тая спрабавала «падкупіць» кіраўніка ўрада, каб яна пагадзілася правесці даследаванне драконаў.

11-гадовая Вікторыя прасіла ўлады краіны надзяліць яе тэлекінетычнымі здольнасцямі, а таксама «хацела высветліць, што яны ведаюць пра драконаў і ці знаходзілі яны гэтых істот, каб яна магла іх трэніраваць».

Да ліста дадавалася банкнота ў 5 новазеландскіх даляраў (3,2 даляра ЗША), якую прэм'ер вярнула.

Скрыншот ліста ў адказ Ардэрн з'явіўся на інтэрнэт-форуме Reddit. Карыстальнік напісаў, што яго малодшая сястра спрабавала «даць хабар Джасіндзе».

Брат дзяўчынкі таксама паведаміў, што цікавасць яго сястры да тэлекінезу ўзнікла дзякуючы фантастычнаму серыялу Netflix «Вельмі дзіўныя справы», галоўная гераіня якога валодае такімі здольнасцямі.

У лісце ў адказ, сапраўднасць якога Бі-бі-сі пацвердзіла прэс-служба прэм'ер-міністра, Ардэрн напісала, што яе адміністрацыя падзякавала Вікторыі за яе зварот.

«Мы з цікавасцю пачулі вашыя меркаванні з нагоды фізікі і драконаў, але, на жаль, у цяперашні момант мы не займаемся працай у якой-небудзь з гэтых сфер», — гаворыцца ў лісце.

«Я вяртаю вам дасланыя грошы і зычу ўсяго найлепшага ў пошуках тэлекінезу, тэлепатыі і драконаў», — напісала Ардэрн.

У канцы ліста прэм'ер прыпісала ад рукі: «P.S. Я ўсё роўна буду сачыць за гэтымі драконамі. А яны носяць касцюмы?»

Гэта ўжо не першы ліст ад дзіцяці, на які Ардэрн уласнаручна адказвае.

У сакавіку ў твітары з'явіўся скрыншот паслання, якое прэм'ер адправіла ў адказ на зварот васьмігадовай дзяўчынкі, якая заявіла, што яна ўхваляе «ідэю аб забароне небяспечнай зброі».

У сваім лісце Ардэрн заклікала дзяўчынку працягваць рабіць дабро.

Гэтая перапіска адбылася неўзабаве пасля страляніны ў мячэцях Крайстчэрча, калі загінуў 51 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?