15.05.2019 / 06:19

«Гэта не чуткі»: прадстаўнік Гуайдо заявіў аб планах паплечнікаў Мадуры пакінуць Венесуэлу 4

Блізкія паплечнікі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры вядуць перамовы аб магчымым ад'ездзе з Баліварыянскай Рэспублікі. Пра гэта падчас выступу на саміце «Канкордыя» у Багаце заявіў прадстаўнік лідара венесуэльскай апазіцыі Хуана Гуайдо ў ЗША Карлас Век'ё, паведамляе калумбійскі тэлеканал NTN24.

«Ёсць групы або члены схаванага атачэння Мадуры, што вядуць перамовы аб іх ад'ездзе, таму што яны ведаюць, што Мадура нежыццяздольны», - сказаў Веккьо.

Ён адзначыў, што ні расійскія, ні кубінскія службы не змаглі даведацца гэта (перамовы аб ад'ездзе Мадуры). «Гэта не чуткі», - дадаў Век'ё.

13
a.hto.tam.idze / Адказаць
15.05.2019 / 06:36
Aмерыканскі фашыст дамовіўся з расейскім наконт Венэсусэлы. Мне цікава, чаго ён паабяцаў узамен? Украіну, Беларусь? Украіну і Беларусь?
0
Павел Ас / Адказаць
15.05.2019 / 06:50
Нешта працэсс зацягнуўся. Відавочна ніякая груплўка не мае дастаткова моцы, как знішсыць праціўніка.
23
Ляксандра / Адказаць
15.05.2019 / 09:27
Уважаемая НН,зачем вы опускаетесь до публикации этих фейков?Сдулся Гуайдо.Получился пшик.Все это видят.Даже американцы.Мне просто интересно,как себя будут вести все "независимые" государства,моментально,в след за США,признавшие "нового президента"?Отказываться от признаний?Мол,по ошибке произошло?Американцам то на всё наплевать.Тогда признали,теперь не признают.Для них это не впервой.А вот их лизоблюдам каково?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру