15.05.2019 / 18:19

«Адвага»: беларусы ўдзельнічалі ў вайскова-спартовай гульні ва Украіне 5

У лясах Валынскай вобласці Украіны прайшла вайскова-спартовая гульня з удзелам 250 юнакоў.

Раней тыя гульні ўспрымаліся як гульні. Але калі ў 2014-м узнікла пагроза незалежнасці і цэласнасці Украіны, то ў першым шэрагу абаронцаў, сярод тых украінскіх «300 спартанцаў», апынуліся не прафесійныя сілавікі, а менавіта моладзь, якая прайшла вайсковую падрыхтоўку і была пры гэтым аддана патрыятычнай.

З 9 па 12 мая ў лясах Валынскай вобласці Украіны прайшла чарговая вайскова-спартовая гульня «Адвага», якую арганізуе ўсеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс».

У гэтым годзе ў ёй узялі ўдзел каля 250 чалавек.

Па запрашэнні Грамадскага сектара Атрада «Пагоня» — ён аб'ядноўвае беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны ў Данбасе — гульню другі год запар наведалі таксама і беларусы.

Рамантычны арэол «Адвазе» надае той факт, што яна ўзнаўляе атмасферу вызваленчага руху ва Украіне падчас Другой сусветнай вайны і адбылася ўжо чатырнаццаты раз у лясах, дзе і ваявалі байцы Украінскай паўстанцкай арміі. 

Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў пачалося з малітвы, падчас якой святар блаславіў удзельнікаў на ўдзел у гульні.

Далей удзельнікі падзяліліся на дзве каманды — сотні. Каманды абралі месца «дыслакацыі», дзе паставілі свой сцяг. Мэта кожнай сотні была ў захаванні свайго сцяга і здабыцці сцяга ворага і ўтрыманні яго на працягу чатырох дзён. У такім выпадку гэта расцэньвалася б як «чыстая перамога».

У гэтым годзе абедзве каманды засталіся са сваімі сцягамі і вынік гульні быў вызначаны па колькасці сарваных павязак.

47
Polak z Polski / Адказаць
15.05.2019 / 19:43
"... Рамантычны арэол «Адвазе» надае той факт, што яна ўзнаўляе атмасферу вызваленчага руху ва Украіне падчас Другой сусветнай вайны і адбылася ўжо чатырнаццаты раз у лясах, дзе і ваявалі байцы Украінскай паўстанцкай арміі." - ciekawe czy ci romantyczni chłopcy wiedzą jak UPA "wyzwalała" Wolyń od polskich, żydowskich, czeskich i ormianskich cywilów?
29
Valadzimir / Адказаць
15.05.2019 / 22:03
Чарговая правакацыя з удзелам нацыянал-"адмарозкаў" і праплачаных "онижедетей".
22
Брыдкая пачвара / Адказаць
15.05.2019 / 22:14
Polak z Polski, а найбольш асаблівы арэол дадае той факт,што баявікі групоўкі «Поўнач» УПА знішчалі беларускіх партызан і жыхароў У сучасных Брэсцкай і Гарадзенскай абласцях, а некаторыя з гэтых баявікоў ў складзе дывізій абвера «Нахтнігль» і «Роланд» удзельнічалі ў карнікавых аперацыях ў іншых частках Беларусі. Ахвярамі іх маглі быць і родзічы гэтых маладзёнкаў. На фоне гэтага шакіруючага артыкула гульні і казакоў выглядаюць нявіным жартам. Спадзяюся, што улады дадуць дастатковую адзнаку гэтым «адвазнікам». Р.С. крыўдна ,што яны выкарыстоўваць нашы сапраўдныя дзяржаўныя сімвалы БЧБ і Пагоню ,ганьбячы іх.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру