15.05.2019 / 08:04

Паглядзіце, які прыгожы помнік паставілі Нямецкай слабадзе ў Мінску ФОТА 9

У Лютэранскім скверы ў Мінску адкрылі памятны знак Нямецкай слабадзе. На адкрыцці прысутнічаў пасол Нямеччыны Пэтэр Дэтмар, піша Радыё Свабода.

Ідэя стварыць памятны знак належыць Вользе Штокман, заснавальніцы лютэранскай грамады «Выратаванне» і грамадскага аб’яднання нямецкай культуры «Масты» ў Мінску.

Памятны знак створаны пры фінансавай падтрымцы лютэранскай царквы Нямеччыны.

«Гэта памятны знак, прысвечаны гісторыі Мінска. Ён усталяваны ў Лютэранскім скверы. У гэтым раёне калісьці была нямецкая слабада. І са старых часоў тут жылі людзі нямецкай нацыянальнасці. Вуліцы мелі назвы — Нямецкая, Лютэранская і Малая Лютэранская. Тут жа былі нямецкія могілкі. Там знаходзілі надмагільныя помнікі на нямецкай мове. Пра гэта згадвалі жыхары навакольных дамоў, якія падыходзілі да памятнага знака», — сказала Вольга Штокман.

На пачатку 20 ст. у Мінску жылі больш за 2 тысячы немцаў.

«І ў мяне з'явілася ідэя згадаць гэтую гісторыю Менска. Гэта быў талерантны горад, дзе жылі людзі розных нацыянальнасцяў, сярод якіх і немцы. Гістарычная памяць павінна жыць. Без мінулага няма будучыні. Гэта трэба для сённяшняга і будучага пакаленняў», — кажа Вольга Штокман.

2
Доктар / Адказаць
15.05.2019 / 08:19
Усе спляжылі вырадкі-саветы...
3
Патомак ВКЛ / Адказаць
15.05.2019 / 08:37
Немецкой истории есть место для памятного знака в столице Беларуси, а своим историческим ---нет места. Маразм полный, живем в зазеркалье...
4
Лях / Адказаць
15.05.2019 / 08:40
Ну i як мне зразумець гэту уладу? Ставяць помнiкi i дораць назвы усiм каму заугодна, але не сваей гiсторыi, не сваiм героям. Дзе памятная дошка БНР? Дзе помнiкi Кастюшку, Калiноускому ды iншым героям беларусам? Каму служыця?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру