marca.es

marca.es

Форвард «Атлетыка» Антуан Грызман пакіне каманду па завяршэнні сезона. Мадрыдскі клуб пацвердзіў сыход 28-гадовага форварда, піша sports.ru

Раней паведамлялася, што француз працягне кар'еру ў «Барселоне». З 1 ліпеня адступныя ў кантракце футбаліста з «Атлетыка» скароцяцца з 200 мільёнаў еўра да 120 мільёнаў.

«Гэта былі выдатныя пяць гадоў, дзякуй вам за ўсё, вы назаўжды ў маім сэрцы», — заявіў Грызман у звароце да заўзятараў «Атлетыка».

Грызман перайшоў у «Атлетыка» з «Рэала Сасьедада» летам 2014 году прыблізна за 30 мільёнаў еўра.

Усяго ён правёў за мадрыдскую каманду 256 матчаў ва ўсіх турнірах і забіў 133 галы.

У сезоне-2017/18 Антуан разам са сваім клубам выйграў Лігу Еўропы і Суперкубак УЕФА, а ўлетку 2018 года разам са зборнай Францыі стаў чэмпіёнам свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0