У Мінску абмяжуюць продаж алкаголю 29 мая і 8 чэрвеня, піша БелТА

У сувязі правядзеннем выпускных вечароў у школах з 08:00 29 мая да 08:00 30 мая і з 08:00 8 чэрвеня да 08:00 9 чэрвеня на тэрыторыі сталіцы будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў (гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў, віна, каньяку, брэндзі, кальвадосу, шампанскага і іншых напояў з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7 і больш працэнтаў). Выключэнне складзе рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў.

Таксама ў гэтыя дні ў гандлёвых аб'ектах Мінска не будзе ажыццяўляцца рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?