Карціна Уладзіміра Пуціна была прададзена ў суботу за 37 млн расійскіх рублёў (прыкладна 1,15 млн даляраў).

Карціну «Узор на акне», які напісаў прэм’ер-міністр суседняй дзяржавы, набыла ўладальнік маскоўскай галерэі «Нашы мастакі» Наталля Курнікава, паведамляе радыё Эхо Москвы.

Прадалася на аўкцыёне і карціна губернатара Санкт-Пецярбурга Валянціны Матвіенкі. Яна пайшла ўтрая танней. Субардынацыя, самі разумееце.

Сёлета расійскі прэм’ер-міністр упершыню ўзяў удзел у дабрачыннай акцыі «Калядная абэцэда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0