15.05.2019 / 09:56

Пакістанскіх хрысціян прысудзілі да смерці за блюзнерства 7

У Пакістане сямейную пару хрысціян прысудзілі да смерці за блюзнерства з-за тэкставых паведамленняў, якія яны нібыта адпраўлялі мужчыне-мусульманіну. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Шафкат Масіх і яго жонка Шагуфта Кусар спрабуюць абскардзіць прысуд у вярхоўным судзе ў Лахоры. Іх арыштавалі пасля таго, як з нумара Кусар на тэлефон незнаёмага ёй мусульманіна паступілі паведамленні на англійскай мове, «якія абражаюць Каран і Прарока».

У пары з горада Гажра ў правінцыі Пенджаб чацвёра дзяцей. Муж - інвалід, а жонка працавала прыбіральшчыцай у царкоўнай школе. Як паведамляе выданне, спачатку Масіх узяў віну на сябе, баючыся за жонку, але затым адмовіўся ад сваіх паказанняў.

Цяпер абарона сцвярджае, што абодва асуджаныя не ведаюць англійскай і не маглі напісаць гэтае паведамленне. Акрамя таго, сім-карта была зарэгістраваная на імя Кусар, у якой да гэтага скралі пасведчанне асобы. Гэтыя довады, аднак, пакуль не пераканалі суд — хрысціянам ўсё яшчэ пагражае смяротнае пакаранне.

0
Павел Ас / Адказаць
15.05.2019 / 10:05
Трэба на Усходзе добрую мяжу будаваць, А ТО гэтая фігня і ў нас хутка будзе ў паранжэ па вуліцах бегаць :(
0
Дзядзька / Адказаць
15.05.2019 / 11:36
І калі ужо гэтыя джыхадзісты перабесяцца?!!! Колькі людзям трываць гэтых неадэкватау?!
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
15.05.2019 / 12:28
пляваць, што англійскай ня ведаюць, што сімка на скрадзены дакумент ( магчыма, там і прывязка па сотавай паказала б розьніцу ад іх месцазнаходжаньня на дзясяткі ці нават сотні кіламетраў..) выглядае так, што быць хрысьціянінам у Пакістане - ужо дастаткова для "судовага " выраку  ...і не абы-якога выраку , толькі сьмерць...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру