15.05.2019 / 11:02

Рэдкае хобі: як 20-гадовы берасцеец дапамагае ўдасканальваць карты Яндэкса 8

Раману Машчуку 20 гадоў. Ён вучыцца на інжынера ў Брэсцкім палітэху, а ў вольны час карэктуе карты Яндэкса. За 4 гады студэнт зрабіў больш за 100 000 правак і не так даўно атрымаў статус эксперта Народнай карты. Навошта яму гэта трэба?

Народная карта (НЯК) — сэрвіс, які дазваляе карыстальнікам ўносіць або карэктаваць аб'екты. Пасля праходжання мадэрацыі новыя ці змененыя аб'екты адлюстроўваюцца ў Яндэкс.Картах, Навігатары, Яндэкс.Таксі і іншых дадатках. Уносіць праўкі можа любы зарэгістраваны карыстальнік, але каб атрымаць статус эксперта, патрэбен досвед.

Раман даволі рана застаўся без маці. Бацька працуе прадаўцом аўтазапчастак, выхоўваць сына дапамагалі бабуля і дзядуля. Яны і сталі прычынай, па якой Раман ўзяўся за карты.

«Яшчэ са школы душа ляжала да геаграфіі, але, калі прыйшоў час вызначыцца з будучай прафесіяй, дасведчаныя людзі падказалі, што ў Беларусі дамагчыся поспеху ў гэтай сферы даволі складана. Так я абраў спецыяльнасць інжынера-схематэхніка — амаль тое ж, што і праграміст, — тлумачыць Раман. — Аднойчы мне стала цікава пракласці маршрут да дома бабулі. Аказалася, што ні дома, ні вуліцы, на якой ён месціцца, на карце няма. З гэтага і пачалося маё захапленне картаграфіяй».

Пасля адмалёўкі бабулінай вёскі Раман стаў даследаваць правільнасць напісанняў роднага Брэста. Аказалася, што некаторыя аб'екты патрабуюць карэкціроўкі, асабліва ў новых мікрараёнах.

«Я ведаю, што Яндэкс імкнецца да максімальнай дакладнасці. Не заўсёды робаты могуць хутка па спадарожнікавых здымках адмаляваць мясцовасць, бываюць хібы. Я і іншыя народныя картографы дапамагаем зрабіць карты больш дакладнымі. Розніца ў аператыўнасці, — лічыць картограф. — Калі быў пачаткоўцам, то шмат чаго не ведаў, сутыкаўся з цяжкасцямі. Напрыклад, намаляваў вялікі аб'ект, але няправільна. Даводзілася звязвацца з мадэратарамі з кампаніі або звяртацца па дапамогу да больш дасведчаных удзельнікаў (у нас ёсць агульны чат для карыстальнікаў і прадстаўнікоў Яндэкса). Праз нейкі час мне прысвоілі статус эксперта. Але нават цяпер у нейкіх складаных сітуацыях кансультуюся з мадэратарамі».

Сёння Раман не толькі эксперт па маляванні, але і народны мадэратар сэрвісу. Гэты статус дазваляе яму мадэраваць праўкі іншых карыстальнікаў на тэрыторыі, за якой ён прыглядае, навучаць і вырошчваць новых экспертаў у маляванні.

«Ведаю тэрыторыю лепш за мясцовых»

У вольны час Раман падарожнічае па Беларусі і даследуе родныя ўскраіны.

«Я стараюся гуляць і вывучаць новыя месцы практычна кожны дзень, асабліва ў выхадныя. Прачынаюся і стараюся кудысьці паехаць на ровары або электрычцы, таму што дома сядзець — не варыянт. За апошнія два гады унёс шмат правак на карце Жабінкі і Бярозы. Часам мясцовыя кажуць, што ведаю тэрыторыю лепш, чым яны самі».

У планах на лета ў Рамана Машчука — нанесці на карту горада Бярозы маршруты і прыпыначныя пункты грамадскага транспарту. У ідэале яшчэ і з актуальным раскладам. Для гэтага малады чалавек рыхтуе запыт у профільныя ўстановы.

Якія ўдакладненні ўносяцца ў карты рукамі

Часцей за ўсё ў працы з картамі Раман удакладняе мяжы рэк і будынкаў.

«Часам для гэтага дастаткова дзвюх секунд. Але былі і такія праўкі, якія патрабавалі каля дзвюх гадзін. Напрыклад, адміністрацыйныя межы сельсаветаў. У гэтым выпадку даводзіцца скрупулёзна спраўджвацца з кадастравымі картамі. Добра, што яны ёсць у адкрытым доступе».

На думку Рамана, тое, што народныя картографы працуюць без фінансавага ўзнагароджання, дапамагае аб'яднаць людзей, якім сапраўды цікава ўдасканальваць карты. Хтосьці разава ўносіць праўкі, а для кагосьці гэта становіцца хобі.

«Гэта проста трэба любіць, гэтым проста трэба гарэць. Профіт — карысць, якую ты прынёс сваім суседзям ці звычайным турыстам».

19
мясцовы2 / Адказаць
15.05.2019 / 11:50
"служы дурачок, палучыш значок", падумаў опер на лубянке.
ага.
17
Мацей Бурачок / Адказаць
15.05.2019 / 11:57
Спасибо, благое дело делаешь !
7
Туш / Адказаць
15.05.2019 / 12:34
хлопец нармальны, важнай спрвай займаецца. Такія апантаныя людзі заўжды патрэбныя. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру