15.05.2019 / 13:28

П'яны кіроўца фуры заснуў проста падчас складання пратакола 1

У Кобрынскім раёне на трасе М1 супрацоўнік ДАІ затрымаў кіроўцу грузавога аўтамабіля, які сеў за руль у стане моцнага алкагольнага ап'янення.

У 30-гадовага жыхара Баранавічаў было 3,6 праміле алкаголю.

- У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.18.16 (кіраванне ў стане ап'янення) КаАП, санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад 50 да 100 базавых велічынь (БВ роўная — 25,5 рубля) і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на тры гады. Пасля складання адміністрацыйнага матэрыялу кіроўца заснуў, — паведамілі ў ДАІ, перадае belta.by.

0
Зьмiцер / Адказаць
15.05.2019 / 14:06
Алкашню за стырном трэба караць больш жорстка. Самай мяккай мерай павінна быць пажыццёвае пазбаўленне дазволу на кіраваньне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру