Аварыя адбылася 14 мая ў раёне індывідуальнай забудовы на поўначы Гродна. Матацыкліст рухаўся з боку раёна Зарыца да вуліцы Грандзіцкай, піша БелТА.
«У нейкі момант ён бакавым зрокам заўважыў, што з правага боку на дарогу выскачыла жывёла. Тут жа адчуў удар у раёне пярэдняга кола. Кіроўца змог утрымаць матацыкл на колах і пазбегнуць сур'ёзных наступстваў», — распавялі ў ДАІ. З матацыклам сутыкнулася казуля. Жывёла загінула.
Кіроўца не пацярпеў. Матацыкл атрымаў невялікія тэхнічныя пашкоджанні. Кіроўца не стаў з'язджаць з месца аварыі, а звярнуўся ў праваахоўныя органы.