У магілёўскую міліцыю паскардзіўся 61-гадовы мужчына. Ён распавёў, што невядомы збіў яго на вуліцы.
Міліцыянты знайшлі і затрымалі хулігана, а таксама высветлілі, з-за чаго ён падняў руку на пенсіянера.
Нападнік — раней не судзімы 33-гадовы інжынер аднаго з прадпрыемстваў горада — быў п'яны.
Пенсіянер прыцягнуў увагу мужчыны сваім зухаватым выглядам: магілёвец вырашыў спыніць яго і пацікавіцца сакрэтам выгляду незнаёмца. Пенсіянеру прыйшлося некалькі разоў адказаць на настойлівыя пытанні незнаёмца, у чым жа сакрэт яго маладосці.
Калі пенсіянер паспрабаваў развітацца, то раззлаваны такім паваротам суразмоўца ўдарыў яго.
Цяпер інжынера будуць судзіць за хуліганства, паведамляе магілёўская міліцыя. Мужчыну пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0