15.05.2019 / 15:14

Упершыню паказаны беларускі зенітны комплекс «Бук-МБ3К» ФОТА 6

На выставе MILEX-2019 упершыню паказалі найноўшы зенітны ракетны комплекс «Бук-МБ3К». Гэта не мадэрнізацыя савецкай сістэмы, а абсалютна новая зброя, створаная беларусамі: новыя электроніка і алгарытмы працы і, самае галоўнае, новая айчынная зенітная ракета сярэдняй далёкасці, піша Tut.by

Самаходная агнявая ўстаноўка ЗРК «Бук-МБ3К» можа працаваць як аўтаномна, так і па цэлеўказанні ў складзе батарэі.

ЗРК базуецца на спецыяльна распрацаваным чатырохвосевым шасі МЗКЦ-69225 з колавай формулай 8×8. Навінка здольная выявіць цэль тыпу МіГ-29 на адлегласці 130 км, збіць — на дыстанцыі ў 70 км. Час разгортвання ЗРК не больш за пяць хвілін. Адначасова зенітны комплекс здольны абстрэльваць да шасці цэляў.

Пускавая зараджаючая машына комплексу здольная не толькі зараджаць агнявую ўстаноўку, але і весці агонь па паветраных цэлях. На транспартных апорах машыны знаходзіцца чатыры ракеты, столькі ж — на пускавых накіравальніках. Пры неабходнасці ПЗМ здольная зараджаць сама сябе. Перазарадка агнявой устаноўкі займае не больш за 13 хвілін, уласная перазарадка — 15 хвілін.

Фоты Надзеі Бужан

9
Ales' / Адказаць
15.05.2019 / 15:45
А ў краінах НАТА яшчэ і рэчы для людзей выпускаюць, напрыклад апараты МРТ, якіх у беларускіх раённых бальніцах няма (я не кажу ўжо пра паліклінікі).
8
Minak / Адказаць
15.05.2019 / 15:59
Наконт ракеты - хлусня. Няма ў Беларусі прадпрыемстваў, што вырабляюць ракеты.
9
Зьмiцер / Адказаць
15.05.2019 / 16:30
Спадар Ales', памыляецеся. Ёсьць у Беларусі раённыя бальніцы, і паліклінікі з апаратамі МРТ. 
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру