15.05.2019 / 15:48

На М1 фура ўрэзалася ў самазвал дарожнікаў, кіроўца якога выпаў з машыны і загінуў 6

Аварыя адбылася на трасе М1 ў Смалявіцкім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, фура ўрэзалася ў самазвал, які прыкрываў дарожных рабочых.

Ад удара самазвал развярнуўся, з кабіны выпаў кіроўца. Ён загінуў.

Яшчэ адзін дарожны рабочы атрымаў траўмы.

У сувязі з аварыяй рух усіх транспартных сродкаў у напрамку Расіі ўскладнены.

NN.by

8
LitvinM / Адказаць
15.05.2019 / 16:47
Зноў траву касілі без ілюмінацыі папераджальнай. Калі ужо гэтыя дурні дарожныя пачнуць працаваць так як працуюць у нармальных краінах - КАБ БЫЛО ВІДНО ЗА КІЛЯМЕТРЫ
5
Той самы / Адказаць
15.05.2019 / 17:08
Відаць цяжка закупіць у Нямеччыне адмысловыя сьветлавыя ўказальнікі для дарожнікаў... Ёсьць нешта больш надзённае, кшталту парадаў...
1
makswit / Адказаць
15.05.2019 / 17:53
Ці выстаўляў кіровец самазвалу знак аварыйнага спынення ня меньш як за 40 мэтраў ад самазвалу? Ці ўключаў аварыйную святлавую сігналізацыю?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру