Верш з пошты Рэдакцыі.
Я – смутак у тваіх зялёных вачох,
Я радасьць і боль, асалода і горыч.
Я – сэрца застылы камень у грудзёх.
Я – ружа, якую адвезьлі на поўнач.
І ветрык вясновы, што лашчыць твой твар,
Ёсьць сьлед маіх крылаў зламаных.
Зламаных каханьнем, далёкім ад мар
І подыхам вуснаў жаданых.
Шукай мяне, любы, шукай па вясьне
У небе празрыстым і сінім.
Калі нават паветра, здаецца, пяе,
Расцалуй мяне, сокале мілы.
Яркай зьнічкай згарыць, адыдзе ў нябыт
Цень сумненьняў, згрызотаў – усё прэч!
Акуніся ў вачэй маіх аксаміт –
Адчуваеш каханьне – яно насамрэч!