15.05.2019 / 16:09

Камітэт дзяржкантролю распавёў, у якой колькасці калгасаў назіраецца лішак гною 11

Звыш 1,8 тыс. фактаў безгаспадарчасці выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю на аб'ектах сельгаспрадпрыемстваў за два месяцы гэтага года, пасля ўмяшання КДК 72% выяўленых парушэнняў і недахопаў ліквідаваны, паведаміў БелТА начальнік упраўлення кантролю за працай аграпрамысловага комплексу Камітэта дзяржкантролю Валерый Скрыпкін.

«Найбольш тыповыя прыклады — лішак гною на фермах, беспарадак на тэрыторыях мехдвароў, ферм і збожжатакоў, у тым ліку бытавое і будаўнічае смецце, пустазелле, — пералічыў Валерый Скрыпкін. — Так, выяўлена больш за 1,3 тыс. фактаў занавожанасці памяшканняў для жывёлы і прылеглых да фермаў тэрыторый, адсутнасці падсцілачнага матэрыялу, утрымання жывёлы з парушэннем ветэрынарных і заатэхнічных патрабаванняў. Яшчэ больш за 530 выпадкаў неналежнага ўтрымання тэрыторый мехдвароў: не суцэльныя агароджы, тэхніка і металалом захоўваюцца ў беспарадку, шмат смецця, а таксама не падтрымліваецца парадак у падсобных памяшканнях майстэрняў».

0
Жвір / Адказаць
15.05.2019 / 16:31
Pusciac` na ekspart ?
1
LitvinM / Адказаць
15.05.2019 / 16:36
Лайно - справа архідзяржаўная. Дарэчы магу падказаць дзяржкантролю дзе яшчэ лайна ў досталь
0
Грязный Гарри / Адказаць
15.05.2019 / 16:52
Миллиарды мух и КГК РБ не могут ошибаться.В г..не что-то есть...)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру