15.05.2019 / 16:49

Гродзенец абакраў дзвюх жанчын у храме

У міліцыю звярнуліся дзве жанчыны 1978-га і 1948-га гадоў нараджэння і паведамілі аб крадзяжы. У дзвюх жанчын у храме скралі тэлефоны, у адной з іх яшчэ дваццаць пяць рублёў і крыху больш за дваццаць даляраў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Высветлілася, што іх скраў гродзенец 1979-га года нараджэння. У касцёл мужчына прыйшоў, каб паслухаць канцэрт, а самі пацярпелыя на ім выступалі, да гэтага пераапрануўшыся ў службовым памяшканні, дзе пакінулі асабістыя рэчы. Менавіта гэты пакой наведаў зламыснік.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру