15.05.2019 / 17:28

Як спецназ штурмаваў кафэ з беларускімі крымінальнымі аўтарытэтамі ВІДЭА 43

14 мая міліцыя нечакана з'явілася ў кафэ, дзе сабралася група мужчын — лідараў крымінальнага асяроддзя, паведамляе МУС.

У кафэ праходзіла сходка з удзелам так званага злодзея ў законе Аляксандра Кушнярова (па мянушцы Саша Кушнер) і яго «сматрачых» у рэгіёнах.

На сустрэчы абмяркоўваліся працэсы, якія адбываюцца ў крымінальных колах краіны ў сувязі з прызначэннем новага «сматрачага» за Беларуссю.

Папярэдняга «сматрачага» за Беларуссю затрымалі 4 мая ў Магілёве, калі 39-гадовы крымінальны аўтарытэт па мянушцы Шульц разам са змоўшчыкам куплялі метадон. У машыне ў яго да таго ж знайшлі прадметы, падобныя на ручны кулямёт Калашнікава, 15 патронаў да яго, пнеўматычны пісталет і паляўнічы нож.

Гэта ўжо чацвёртая крымінальная сходка з пачатку года, раней сустрэчы спынялі ў Лідзе, Бабруйску і Полацкім раёне.

105
кеша коршатый / Адказаць
15.05.2019 / 17:32
А Саша Кушнер будет баллотироваться в Президенты, я бы проголосовал...
3
фелікс / Адказаць
15.05.2019 / 17:34
Вось дыбілы гэтыя сматрачыя - у нас ужо е сматрачы за Беларуссю.
54
Раман / Адказаць
15.05.2019 / 17:45
Вось ТАКОЙ мiлiцыi-мая павага !!!
Паказаць усе каментары/ 43 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру