16.05.2019 / 10:01

Крутыя вадаспады ёсць не толькі ў Бразіліі! Паглядзіце на прыгажосць пад Мёрамі ФОТА  13

Беларусі не пашанцавала на горы і скалы, але свой вадаспад у нас усё ж-такі ёсць! Праўда, стварыла яго не прырода, а рукі чалавека. На самай поўначы Беларусі ад Браслаўскіх азёр да Заходняй Дзвіны працякае невялікая рэчка Вята. Яшчэ ў XIX стагоддзі каля вёскі Пруднікі Мёрскага раёна на рацэ быў збудаваны вадзяны млын, а ў пачатку ХХ-га тут працавала цэлая электрастанцыя, якая забяспечвала электрычнасцю папяровую фабрыку Альгерда Аскеркі, а таксама давала энергію Мёрам і ўсім навакольным вёскам.

У пасляваенны час станцыя нікому не была патрэбная і хутка прыйшла ў заняпад. Сёння на тым месцы засталіся толькі рэшткі плаціны, з якой з шумам падаюць патокі вады, расцякаючыся па маляўніча раскіданых камянях. Ночы там фантастычна цёмныя, убачыць хоць нешта без ліхтарыка проста немагчыма. Затое камера, у адрозненне ад вока, можа накопліваць святло і паказаць нашмат больш. Вось так выглядае Мёрскі вадаспад уначы, асветлены толькі зоркамі. Дарэчы, зялёны колер неба — гэта не няўдалае выкарыстанне фаташопа, а рэальны фізічны эфект: наша атмасфера часам сапраўды можа досыць ярка свяціцца зялёным ці чырвоным колерам (праўда, гэты колер немагчыма ўбачыць вокам).

Віктар Малышчыц

2
Жвір / Адказаць
16.05.2019 / 10:09
Aj.
7
Юзік Крулеўскі / Адказаць
16.05.2019 / 11:02
Быў я там летась. Ну, так сабе! Аднак мёрскі народзец сцыць па лытках ад захаплення -- маўляў у нас у Мёрах ёсць вадаспад, а ў Глыбокім няма! Таму і паехаў паглядзець -- ці ёсць там урэшце рэшт на што глядзець. Нават відэаролік зняў і на YouTube выклаў. Скажу так, што такіх вадаспадаў штук 5 можна налічыць і на Глыбоччыне. Толькі глыбачанам ёсць чым іншым ганарыцца: самае глыбокае возера Беларусі Доўгае (53,6), дзе жыве рыба сямейства корушкавых -- стынка, адзіная на Беларусі карставая пячора, дзе Глеб Лабадзенка "памеціў" шыльдай -- тут жыве цмок, Галубіцкая пушча, ды й, нарэшце, 2 храмы ў стылі віленскага барока.

Дарэчы, маю падазрэнне, што мёрскі млын бальшавікі ўзарвалі! Бо з якой прычыны за 10 м метраў ад будынка на самім вадаспаде ляжыць вялізны кусок сцяны. Ня мог жа ён як птушка туды прыляцець?
1
Жвір / Адказаць
16.05.2019 / 12:20
Юзік Крулеўскі,
у нас у Мёрах ёсць вадаспад, а ў Глыбокім няма!
Fakt ! A jašče, u Mjorach, vuņ, josc` zialionaje nieba, a ū Hlybokim -  niama ! 

Dy ū Hlybokim, kali chočacie viedac`, navat kamary takija kvolyja-kvolyja, a ū Mjorach -  bujnyja dy samavityja... Niama čym kryc` hlybockim...Fakt ! :)
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру