15.05.2019 / 18:50

Расійскі міністр ацаніў шкоду ад забруджвання «Дружбы» да $100 мільёнаў. І гэта не Беларусі, а агулам 9

Агульная шкода ад забруджвання нафты ў трубаправодзе «Дружба», па асабістай ацэнцы міністра энергетыкі Расіі Аляксандра Новака, можа скласці не больш за $100 мільёнаў, паведамляе ТАСС.

«Па маіх ацэнках экспертных, але яны не палічаныя, можна сказаць, што агульная сітуацыя, якая запатрабуе нейкіх кампенсацый, яна можа быць меншай за $100 мільёнаў дакладна. Але будзем лічыць больш канкрэтна. Па факце. Тут шмат у чым гэта ад камерцыйных перамоў [залежыць]», — сказаў Новак.

Міністр дадаў, што працягваецца работа па высвятленні памеру агульнай шкоды ў выніку забруджвання нафтаправода «Дружба», але разлічвае, што гэтая праца будзе завершана ў найбліжэйшы час.

«У прэсе пішуць розныя лічбы, яны выклікаюць вельмі шмат пытанняў. Адкуль гэтыя лічбы бяруцца? Але, вядома, гэта не мільярды даляраў, і нават не сотні мільёнаў даляраў», — дадаў Новак.

Ён дадаў, што пастаўкі кандыцыйнай расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба» павінны цалкам аднавіцца ў канцы мая — пачатку чэрвеня.

0
Павел Ас / Адказаць
15.05.2019 / 18:56
Трэба пераходзіць на Казахскую нафту. Яны хоць яе аслінай мачой не разводзяць. А гэтая "скрэпа" потым яшчэ і ў рухавікі нашых машын трапляе :(
0
Звыклы беларус / Адказаць
15.05.2019 / 19:03
з расейцами дауно усё ясна - блеф малым не бывае, малой бывае тольки расейская шкода иншым ... 
0
Мордехай В. / Адказаць
15.05.2019 / 19:46
Гы-гы. Але ж 150 млн толькi прамыя страты па нафце (усiм). Плюс рэмонты, плюс астаноўка ды адкачка. Плюс страчаныя прыбытак за час лiквiдацыi наступстваў па вiне пастаўшчыка.
Канешне, Расiя ў сябе там можа шукаць стрэлачнiкаў ды махальнiкаў, саджаць ды страляць iх, нават спалiць, як той iгiлаўскi чырвоны дыван, што ледзь не забiў обер-сцерха. Але ж для ўсiх партнёраў Транснафта нясе адказнасць за гэты сабатаж.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру