15.05.2019 / 19:16

На «Беларусьфільме» плануецца пачаць здымкі першай індыйскай карціны 9

Супрацоўніцтва ў кінаіндустрыі і іншых сферах абмеркавалі сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і ганаровы консул Беларусі ў Мумбаі Лаліт Чакані, паведамляе БелТА.

У найбліжэйшы час на базе «Беларусьфільма» плануецца пачаць здымкі першай індыйскай карціны.

«Разлічваем, што гэты праект стане свайго роду лакаматывам для далейшага партнёрства дзвюх краін у кінаіндустрыі», — адзначыў Лаліт Чакані.

На сустрэчы ганаровы консул распавёў Міхаілу Мясніковічу і аб іншых праектах, якія плануецца рэалізаваць у Беларусі з удзелам індыйскага бізнэсу. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць супрацоўніцтва адной з індыйскіх кампаній з Аршанскім ільнокамбінатам.

0
Зьмiцер / Адказаць
15.05.2019 / 19:22
... на кітайскія грошы па замове расійскага тэлеканала.
0
Небарака / Адказаць
15.05.2019 / 20:09
на фота Zena?
0
Матёрый / Адказаць
15.05.2019 / 20:54
Молодцы. Хватит на руских работать. За бутылку в беларуськино снимаются. Такие расценки.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру