15.05.2019 / 20:50

У Магілёве таксіст скраў у пасажыра рукзак 2

23-гадовы магілёвец згубіў рукзак з трыма пляшкамі гарэлкі ўнутры, кофтай і пашпартам. Унутры таксама ляжалі ключы і зарадная прылада для мабільнага тэлефона.

Рэчы мужчына забыўся ў салоне таксі, у якім ехаў дадому. Агульная іх сума склала больш за 350 рублёў.

Міліцыя высветліла, што заплечнік забраў раней не судзімы 21-гадовы таксіст. Ён знайшоў рукзак на заднім сядзенні, але не паспрабаваў вярнуць яго ўладальніку. Больш за тое, мужчына дастаў з рукзака гарэлку і нават прапанаваў пакаштаваць яе іншым кліентам, якіх падвозіў пазней. Праваахоўнікам жа ён спрабаваў растлумачыць, што планаваў аддаць рэчы, але з-за загружанага працоўнага графіка не мог.

Выкрадзенае канфіскавалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

1
Antyzombie / Адказаць
15.05.2019 / 21:30
Хто такі рукзак?
0
Зьмiцер / Адказаць
16.05.2019 / 10:26
Прагнаму "уксусу" трэба было ўнесьці заплечнік з гарэлкай у рахунак за праезд.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру