15.05.2019 / 21:07

У Магілёўскім раёне службовы сабака па мянушцы Багіра знайшоў жанчыну, якая знікла 4

Паведамленне аб тым, што ў вёсцы Лежнеўка пенсіянерка выйшла з дому і прапала, паступіла ў міліцыю на майскіх выходных. Кіналагічны нарад групы затрымання са службовым сабакам па мянушцы Багіра выехаў на месца здарэння.

Як высветлілася, жанчына прыехала пагасціць да роднага брата. Прыкладна а восьмай гадзіне вечара яна выйшла з дому і сышла ў невядомым кірунку. Як толькі мужчына зразумеў, што сястра знікла, адразу ж звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Праваахоўнікі ўдакладнілі прыметы жанчыны. Кінолаг папрасіў яе асабістыя рэчы і паставіў на след Багіру. Сабака павёў міліцыянераў у бок суседняй вёскі. Праз чатыры з паловай кіламетры ў пачатку другой гадзіны ночы сабака знайшоў жанчыну. На службовым аўтамабілі яе даставілі дадому да брата.

0
Light_drive / Адказаць
15.05.2019 / 22:03
Вушастая прыгажуння. Тога хлопчыка, што загiнуу на канаве каб так хутка кiнулiся шукаць, яшчэ б хучэй знайшла б.
0
Жвір / Адказаць
16.05.2019 / 08:29
U chutkim časie pierajedu na stalaje žycharstva ū novaje staraje miesca, i, akrom usiaho inšaha, zaviadu sabie sabaku ! Tam buduc` dobryja ūmovy.
0
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
16.05.2019 / 15:47
Собака-умница,а кинологу-5+ !
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру