16.05.2019 / 06:17

Яшчэ адно адметнае месца для беларусаў у Вільні пойдзе пад знос 5

Члены Віленскай гарадской рады вырашылі знесці непатрэбны Палац прафсаюзаў, на яго месцы на гары Таурас з'явіцца Канцэртная зала. На знос палаца ўрад выдзеліў 1,9 млн. Еўра. Плануецца, што будынак знясуць да канца 2019 года.

У гэтым будынку прайшоў Устаноўчы З'езд БНФ (1989 г.), а таксама праходзілі прэзентацыі альбомаў «Вясёлыя карцінкі» Ляпісаў, «Белая яблыня грому» Лявона Вольскага, а таксама канцэрты гуртоў «Без білета» і J:Морс.

3
Павел Ас / Адказаць
16.05.2019 / 07:20
Я так разумею, быў бы інвестар, які б адрамантаваў будынак, ніхто б яго незносіў . А так нікому ён не патрэбен.
1
Доктар / Адказаць
16.05.2019 / 08:37
Гэты будынак пабудаваны ў стылі сталінскі ампір. Добра ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе. Навошта яго руйнаваць??
5
georgich / Адказаць
16.05.2019 / 09:13
Лiтва мае права распараджацца сваёй маёмасцю як пажадае. А Менск вунь ходзiць адпачываць на лiнiю сталiна. Якi мы можем мець ау́тарытэт за межамi краiны, каб з намi лiчылiся?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру