16.05.2019 / 05:55

«Транснафта» заявіла пра гатоўнасць пакрыць шкоду з-за «Дружбы»

«Транснафта» гатовая пакрыць шкоду, якая была нанесена нафтавым кампаніям з-за паставак «бруднай» нафты па трубаправодзе «Дружба», заявіў віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, паведамляе РБК

«Транснафта» займае вельмі канструктыўную пазіцыю і, зразумела, гатовая рэальную шкоду, якая нанесена і нашым нафтавым кампаніям, кампенсаваць», - сказаў Козак.

Аляксандр Лукашэнка казаў, што «брудная» нафта за тыдзень «з'ядала» каля 4-5 мм ад таўшчыні сценак трубаправода. Паводле яго слоў, шкода склала «сотні мільёнаў».

Кіраўнік Мінэнерга Аляксандр Новак сцвярджаў, што сумарная шкода не перавысіць $ 100 млн.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру