Супрацоўнікі АМАПа завяршылі разгон пратэстоўцаў супраць будаўніцтва храма ў Екацярынбурзе і пакінулі месца правядзення акцыі, паведамляе Znak.com.

Па дадзеных выдання, на акцыі быў затрыманы 61 чалавек. 66.ru, «Екацярынбург анлайн» і «мбХ Медыя» пішуць пра 58 затрыманых. Сярод іх старшыня свярдлоўскай «Адкрытай Расіі» Уладзіслаў Поснікаў. Паводле інфармацыі Znak.com, у яго было пры сабе журналісцкае пасведчанне,

але сілавікі параілі «запхнуць яго ў адно месца».

Яшчэ семярых чалавек, сярод якіх былі непаўналетнія, даставілі ў аддзяленні паліцыі ў пачатку акцыі, піша Znak.com. Частку з іх пазней адпусцілі.

З 13 мая ў Екацярынбургу праходзяць пратэсты прыхільнікаў захавання сквера, на месцы якога хочуць пабудаваць царкву. Улады Свярдлоўскай вобласці вялі перамовы з удзельнікамі пратэстаў, але адмовіліся замарозіць будаўніцтва храма.

znak.com

znak.com

Святую Кацярыну лічаць заступніцай Екацярынбурга: праект сабора ў яе гонар быў зацверджаны яшчэ ў 2010 годзе. Адкрыццё храма прызначана на 2023 год, да 300-годдзя Екацярынбурга. Храм пабудуюць у стылі архітэктуры XVII стагоддзя, адзначае currenttime.tv.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0