16.05.2019 / 09:29

У Мінску пройдзе незвычайны парад з казлом на чале калоны 21

Моладзь Мінска 25 мая прэзентуе патрыятычны праект «Улетку 44-га…», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі, пра гэта БелТА паведамілі ў Мінскім гарадскім камітэце БРСМ.

Цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя шэсця партызанскага парада, які прайшоў 16 ліпеня 1944 года на былым гарадскім іпадроме ў раёне вул. Чырвонаармейская. 

З 13.00 да 13.30 па вул. Камсамольскай пройдзе калона з конніцай, партызанамі і падпольшчыкамі. Узначаліць шэсце легендарны казёл па мянушцы Малы — у 44-м ён стаў адным з талісманаў параду. На імправізаванай трыбуне збяруцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага руху і парада 1944 года. Чаканіць крок перад імі будуць актывісты БРСМ — студэнты устаноў вышэйшай адукацыі сталіцы.

Таксама ў 13.00 у скверы на вул. Комсомольская пачнуць працу інтэрактыўныя пляцоўкі.

Тут жа можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах па страявой падрыхтоўцы, зборцы-разборцы аўтаматаў, стральбе са зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, намотванні ануч.

15
Той самы / Адказаць
16.05.2019 / 09:33
"На імправізаванай трыбуне збяруцца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага руху і парада 1944 года." 

 Іх уваскрэсяць, гэтыя арганізатары, з ватай у галаве?! Гэта адно са сьведчаньняў, што небеларуская ўлада трымае беларусаў за ідыётаў.

17
Цетка Алена / Адказаць
16.05.2019 / 09:35
Казел на чале ? Ды з гэтым нi адзiн "антыдзяржауны" перформанс не параунаецца !
22
Галена з Бэрэзы / Адказаць
16.05.2019 / 10:14
хватит жить войной. . Пусть она тихо забывается и уходит в далекое прошлое..
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру