Як стала вядома Office Life, дыпламатычнае прадстаўніцтва Расіі ў Беларусі працуе над арганізацыяй сустрэчы з затрыманымі па гучных справах грамадзянамі Расіі.

«Прадстаўнік расійскай камерцыйнай структуры Г.» ў афіцыйным паведамленні КДБ пра затрыманні на месцы злачынства пры атрыманні хабару намесніку дзяржсакратара Рады бяспекі Андрэю Уцюрыну — гэта нехта Віталь Гарбачоў. Яму прад'яўлена абвінавачанне ў дачы хабару «за садзейнічанне ў прасоўванні інтарэсаў кампаніі ў Рэспубліцы Беларусь». Якую менавіта кампанію прадстаўляе Гарбачоў, невядома.

Другі абвінавачаны - жыхар Екацярынбурга Уладзімір Казанцаў. Мяркуецца, што гэта той самы «грамадзянін Расійскай Федэрацыі К.» з прэс-рэлізу КДБ аб затрыманні генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Сяргея Сівадзедава. 

Ёсць яшчэ трэці затрыманы расіянін — нехта Кірыл Іваноў. Якое дачыненне гэты чалавек мае да «справаў аб хабары», пакуль невядома. Адзначым толькі, што ў кожным з двух паведамленняў КДБ ад 4 мая фігуруе толькі па адным затрыманым «хабарадавальніку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0