16.05.2019 / 09:50

На Філіпінах трое дзяцей прэзідэнта выйгралі выбары 4

Дачка і два сыны прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ занялі дзяржаўныя пасады ў ходзе прамежкавых выбараў, апярэдзіўшы сваіх супернікаў з велізарным адрывам, паведамляе CNN.

Па інфармацыі выдання, на выбарах зарэгістравана мноства парушэнняў. Сара Дутэртэ, якая займае пасаду мэра Даваа, роднага горада свайго бацькі, была пераабраная на пасаду. Яна атрымала больш за 580 тысяч галасоў, а яе адзіны супернік - усяго каля чатырох тысяч.

Яе брат Себасцьян Дутэртэ стаў віцэ-мэрам горада. У яго на гэтых выбарах не было канкурэнтаў - ён заняў пасаду, якую вызваліў яго брат, Паола Дутерте. Паола ў выніку галасавання заняў крэсла Палаты прадстаўнікоў краіны — за яго аддалі галасы 197 тысяч выбаршчыкаў, а найбліжэйшы яго супернік набраў крыху больш за пяць тысяч.

Паведамляецца, што ў ходзе выбараў у вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання не прайшоў ніводзін кандыдат ад апазіцыі.

0
vovik21.12 / Адказаць
16.05.2019 / 10:24
Ничего себе как фартануло!))))
0
Жвір / Адказаць
16.05.2019 / 11:05
Maje filipki nia brali ūdziel u vybarach, alie ūsie padtrymlivajuc` Duterte. Spytaū adnojčy, čamu. Adkazali, što jon nie daskanaly, alie liepšy, čym jahonyja papiaredniki. Zrazumiela ž, heta paūplyvala i na vybar miascovych uladaū...
0
Мордехай В. / Адказаць
16.05.2019 / 12:55
Так, пакуль страляюць сем'i cуседзяў, а не тваю, ён жа неблагi. Усiх палiтычных апанентаў ды журналiстаў з блогерамi абвяшчае "наркагандлярамi" i друкуе "чорныя лiсты" на па-за судовы пераслед. А дзядзька ж добры.

Дарэчы, з 36 "наркакандыдатаў", як было абвешчана па дзяржаўным каналам, на выбарах перамаглi 27. Не ўсё там гэтак адназначна.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру