16.05.2019 / 11:09

Вы яшчэ не забылі Бабіча? У яго маці знайшлі шыкоўную кватэру плошчай 523 квадратныя метры 15

Расійскае выданне «Собеседник» напісала пра шыкоўную элітную нерухомасць, якой валодае пажылая маці былога пасла Расіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча — Жанна Бабіч. Жанчына, якой ужо за 70, былы лекар.

Як высветлілі журналісты, Жанна Бабіч не толькі дзеліць з дзецьмі чыноўніка сімвалічную двушку, але і валодае шыкоўным дуплексам на верхніх паверхах ЖК «Дамініён» на Ламаносаўскім праспекце ў Маскве. У Бабіч там самая прасторная кватэра ў гэтым доме (522,6 кв. м), яна нават большая, чым суседні пентхаўс, у якім жыве іншая Жанна — Золатава (дачка кіраўніка Расгвардыі, яшчэ аднаго сябра Пуціна).

ЖК «Дамініён».

Гэта не ўся нерухомасць, якой валодала і валодае Жанна Бабіч: у яе былі дзве сумежныя кватэры ў ЖК «Залатыя ключы», дзе пасяліўся і Дзмітрый Мядзведзеў, ёсць 145-метровая кватэра на Садовым кальцы, цагляны 468-метровы асабняк пад Масквой… Тэарэтычна з пакупкамі пенсіянерцы магла дапамагаць яе дачка, сястра Міхаіла Бабіча Ала Палякова, бо частку сваёй уласнасці Жанна Бабіч альбо дарыла, альбо атрымлівала ад жанчыны з такім імем. Але ў дэкларацыі сястры Бабіча, якая з 2011 года засядае ў маскоўскім абласным парламенце, слядоў гэтых кватэр выявіць не ўдалося.

У дэкларацыях самога Міхаіла Бабіча таксама чагосьці няма — згадкі пра яго жонку Галіну. Мяркуючы па ўсім, ён з ёй раз'ехаўся. Разам з жонкай ён працягвае дзяліць іх былую службовую кватэру ў Вялікім Цішынскім. Мабыць, вялікай неабходнасці для падзелу маёмасці няма. Затое зараз няма і неабходнасці ўказваць прыбыткі «былой жонкі», у якой раней быў агульны бізнэс з сям'ёй Паляковай.

ММ

1
Юзік Крулеўскі / Адказаць
16.05.2019 / 11:12
Во, ужо і шкітеты пасыпаліся з шафы!
1
даведка / Адказаць
16.05.2019 / 11:17
У полковников Бабича и Втюрина, оказывается, много общего. )) Но Втюрина прикрыли, а что будет с Бабичем? 
1
не для комментария,а для редакции. / Адказаць
16.05.2019 / 11:37
На то и власть,чтобы пожить всласть. PS: зачем им столько квартир?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру