16.05.2019 / 11:37

Двое расіян сцвярджаюць, што іх затрымалі каля скульптуры гарадавога за фота ў смешнай кофце 16

Так выглядае «крамольная» кофта. Фота pikabu.ru

У Мінску чарговыя затрыманні каля скульптуры гарадавога. На гэты раз у міліцыю трапілі расійскія турысты, якія сфатаграфаваліся каля статуі. Сваю гісторыю распавяла карыстальніца pikabu.ru пад нікнэймам sImoRENka, піша Еўрарадыё.

Дзяўчына са сваім хлопцам Кірылам прыехалі ў Мінск як турысты. Пабачыўшы вулічную скульптуру чалавека з сабачкам, яны вырашылі сфатаграфавацца каля яе. 

«Гэта я цяпер спецыяльна трошкі, і даведалася, што з гэтым помнікам наогул нічога рабіць нельга. Але мы ж звычайныя турысты, скульптур у Мінску веееееельмі шмат, пра кожную не начытаешся. А побач (прашу заўважыць!) ніякай папераджальнай шыльдачкі не стаіць, і агароджы няма. І вось бачым мы сімпатычнага бронзавага мужчыну з сабачкам і ідзем фатаграфавацца», — распавядае расіянка.

На хлопцу пры гэтым была кофта з прынтом шкілета. Ён сфатаграфаваўся, як выглядвае з-за гарадавога. Пасля гэтага турысты адышлі ад скульптуры, але далёка сысці не здолелі.

«Не паспелі прайсці і аднаго дома, як да нас з двух бакоў падрулілі супрацоўнікі міліцыі. Гутарка выйшла нядоўгай. Яны спыталі, што мы рабілі з помнікам, пераканаліся, што мы «проста сфатаграфаваліся», што гэта не «маска», а каптур, і што мы не хуліганы. Але папрасілі выдаліць фатаграфіі. Ок, добра, калі такія праблемы — выдалілі. І нас адпусцілі.

Рана радаваліся. Як сказаў нам потым адзін супрацоўнік міліцыі, «трэба было па-хуткаму драпаць адтуль». Але мы ж неспрактыкаваныя: думаем, калі адпусцілі, значыць усё ок. Ха!

Дайшлі мы да скрыжавання, і нас зноў даганяе міліцыянт. А потым іх раптам становіцца чацвёра. Неяк зашмат. І яны ўжо пачынаюць патрабаваць пашпарт, прайсці з імі «да высвятлення абставінаў». І аказваецца, мы ўжо «затрыманыя». На просьбы патлумачыць, што наогул здарылася, і чаму нас затрымалі, супрацоўнікі то адмоўчваліся, то казалі, што «ўсё будзе добра», то адмахваліся фразай аб «адміністрацыйным парушэнні». Блін, ды што мы парушылі?! Нельга фатаграфавацца? Кажуць, можна. І быццам бы не маска ў вас, а кофта — таксама не забаронена… Тады што нельга? «О! — кажуць. — Вы ззаду гарадавога на пастамент ўсталі, гэта вандалізм!» І хрэн з ім, што пастамента там няма».

Затрыманых турыстаў завялі спярша ў музей МУС, потым вывезлі ў РУУС, дзе яны правялі некалькі гадзін. Потым урэшце адпусцілі: «Сказалі, каб мы не крыўдзіліся, лічылі ўсе гэта пацешнай прыгодай і прыязджалі часцей у госці ў Мінск».

1
Зьмiцер / Адказаць
16.05.2019 / 11:44
Ну добра, з "вандалізмам" зразумела. А калі хтосьці ў опу скульптуру пацалуе, ганаровую грамату дадуць?
0
LitvinM / Адказаць
16.05.2019 / 11:47
Неча тут ментовского болвана высмеивать. Это намоленое место лекашенкоского ментовья
0
Минчанин / Адказаць
16.05.2019 / 11:55
Я представляю сколько задержаний будет во время Европейских игр. Иностранцы то ничего про этот памятник не знают. Для них это просто бронзовый дед
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру