16.05.2019 / 11:37

Як выглядае мадэрновая міліцэйская машына для разгону дэманстрацый ФОТА  14

Спецыяльны аўтамабіль з прыладай загараджальнага тыпу «Рубеж» быў прадстаўлены на выставе MILEX-2019, піша Tut.by

Гэты комплекс прызначаны для экспарту і створаны з улікам замежнага вопыту, у прыватнасці пратэстаў жоўтых камізэлек у Францыі.

«Для паставак на ўнутраны рынак гэтая сістэма не разлічана», — падкрэсліў прадстаўнік фірмы-вытворцы ААТ «Агат — электрамеханічны завод».

Спецыяльны раскладны шчыт, здольны вытрымаць агонь з лёгкай стралковай зброі, важыць 300 кг, даўжыня — шэсць метраў, згарнуць яго можна за хвіліну. Пры неабходнасці некалькі такіх шчытоў могуць сумяшчацца паміж сабой, утвараючы суцэльную сцяну.

«Рубеж» камплектуецца сістэмай пажаратушэння, сродкамі гукавога ціску, страбаскопамі, прыборамі для фотафіксацыі. Адзін спецаўтамабіль «Рубеж» можа замяніць 24 байцоў спецпадраздзялення.

«Рубеж», паказаны на MILEX-2019, перавозіцца на аўтамабілі Ford Explorer, але можа быць прыменены і іншы транспартны сродак. Галоўнае, каб яно адпавядала наступным патрабаванням: джып або пікап, магутнасць рухавіка 250 к. с. і больш, аб'ём рухавіка ад 3,5 літра. Экіпаж «Рубеж» складае чатыры чалавекі.

Фота Вадзіма Заміроўскага

1
фелікс / Адказаць
16.05.2019 / 11:46
Гэта для тых краін, дзе міліцыі-паліцыі мала.
0
Pavel Kaparykha / Адказаць
16.05.2019 / 11:51
Там, непадалёк, яшчэ выстаўлены прылады для згону дронаў. 
4
Ales' / Адказаць
16.05.2019 / 12:24
На гэта грошы ё, а на медыцыну ці адукацыю - нямашака.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру