Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў, піша БелТА.

Намеснікам старшыні Прэзідыума НАН прызначаны Аляксандр Кільчэўскі, які да гэтага працаваў на пасадзе галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук. У сваю чаргу гэту пасаду заняў Андрэй Іванец. Раней ён быў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук.

Лукашэнка таксама даў згоду на прызначэнне Вадзіма Маханько генеральным дырэктарам РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па бульбаводстве і плодаагародніцтве». Да гэтага часу ён займаў у гэтай арганізацыі пасаду намесніка генеральнага дырэктара па навуковай працы НАН Беларусі.

Дзяржаўнае вытворчае аб'яднанне па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз» ўзначаліць Аляксей Кушнарэнка. Да гэтага часу ён кіраваў вытворчым РУП «Магілёўаблгаз». Пасаду гендырэктара ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» зойме Валерый Іванковіч, які раней з'яўляўся генеральным дырэктарам ААТ «Амкадор».

Гендырэктарам «Лідсельмаш» стане Рыгор Іванькоў, які раней ўзначальваў «Амкадор-ДОМЗ». На пасаду генеральнага дырэктара Кіруючай кампаніі холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» ўзгоднены Аляксандр Даўгала. Раней ён працаваў начальнікам упраўлення будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Апарату Саўміна.

Таксама Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Таццяны Лугіной старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці

На пасаду першага намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва ўзгоднены Ігар Касцюкоў. Да гэтага ён працаваў у міністэрстве на пасадзе начальніка галоўнага ўпраўлення будаўніцтва. Акрамя таго, Аляксей Ананіч узгоднены на пасаду намесніка міністра архітэктуры і будаўніцтва. Да гэтага часу ён працаваў на пасадзе намесніка дырэктара па эканоміцы праектнага камунальнага унітарнага прадпрыемства «Мінскпраект».

На пасаду старшыні Жабінкаўскага райвыканкама ўзгоднены Віталь Кулак. Ён раней узначальваў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчавання Брэсцкага аблвыканкама.

Юрый Бісун, які кіраваў Іванаўскім райвыканкамам, зойме пасаду кіраўніка Пружанскага райвыканкама.

Іванаўскі райвыканкам узначаліць Анатоль Ткачук, які з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0