Падчас паўфіналу «Вецер у галаве» запомніўся перадусім экстравагантнасцю. Фота photo.bymedia.net

Падчас паўфіналу «Вецер у галаве» запомніўся перадусім экстравагантнасцю. Фота photo.bymedia.net

Сёння вызначыцца беларускі прадстаўнік на «Еўрабачанне». Выбіраць фіналіста будуць самі гледачы, а не журы.

А 21:50 на Першым нацыянальным тэлеканале пачнецца жывая трансляцыя з Палацу спорту фіналу беларускага «Еўрафэсту». На ім стане вядома імя беларускага прадстаўніка на конкурсе «Еўрабачанне».

Нагадаем, што ў фінал беларускага конкурсу былі адабраныя пяцёра ўдзельнікаў: Пётра Ялфімаў, Гюнэш, Дамяніка, гурт «Вецер у галаве», а таксама супольны праект «Litesound і Дакота».

Шляхам лёсавання стала вядома, што сёння першай выступіць Гюнэш, паведамляе БЕЛТА, пад нумарам 2 будзе спяваць Пётра Ялфімаў.

Гурту «Litesound» і Дакоце дастаўся трэці нумар. Чацвертай выступіць Дамяніка.

Гурт «Вецер у галаве» выступіць пятым.

Прычым гэты гурт, скарыстаўся правіламі і памяняў песню. У паўфінале яны спявалі па‑англійску, а сёння выканаюць песню, напісаную на беларускай мове, — «Шпацыруем».

Трансляцыя на БТ і «Беларусь‑ТВ» у 21:50. Па сканчэнні выступу фіналістаў пачнецца глядацкае галасаванне.

***

Прагаласаваць за ўпадабалага выканаўцу можа будзе — са стацыянарнага і мабільнага тэлефона любога аператара — на нумар 8‑803‑100‑03‑ХХ (дзе замест ХХ варта набраць нумар выканаўцы, за якога галасуеш (ад 01 да 05), паведамляе КП у Беларусі.

Белтэлекам зазначае, што сачыць за дынамікай галасавання можна будзе на ягоным сайце.

Сёлета фінал «Еўрабачання» пройдзе ў Маскве (Расія). Першы паўфінал — 12 траўня, другі паўфінал — 14 траўня, фінал — 16 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0