Дэпутаты ў першым чытанні прынялі змены ў кодэксы, якія тычацца прававога рэгулявання ігральнага бізнэсу ў Беларусі, піша Tut.by

Калі змены ўступяць у сілу, у Беларусі будзе павялічаны ўзроставы цэнз для наведвання ігральных устаноў, у тым ліку і віртуальных, і ўдзелу ў азартных гульнях — з 18 да 21 года.

Таксама з'явяцца новыя саставы адміністрацыйных правапарушэнняў:

— выкарыстанне для арганізацыі і правядзення азартных гульняў абсталявання (напрыклад, гульнявога аўтамата, гульнявога стала), якi не знаходзiцца на ўлiку ў спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы,

— рэгістрацыя ў спецыяльнай сістэме недакладных звестак аб суме прынятых грашовых сродкаў, пераведзеных электронных грошай для ўдзелу ў азартнай гульні, прынятых стаўках, выплачаных выйгрышаў,

— допуск у ігральныя ўстановы або да ўдзелу ў азартных гульнях людзей, звесткі аб якіх уключаны ў пералік асоб, абмежаваных у наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях.

Змены ўступяць у сілу пасля таго, як пройдуць другое чытанне ў парламенце, будуць зацверджаны ў Савеце рэспублікі і іх падпіша кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0