16.05.2019 / 12:15

Лукашэнка: Расія сябе такім чынам паводзіць — незразумелым 8

Аляксандр Лукашэнка адзначае праблемы з экспартам беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію, нягледзячы на ​​прынятыя раней балансы.

Гэты факт ён канстатаваў сёння, разглядаючы кадравыя пытанні, перадае БелТА.

«На нашых традыцыйных рынках вы бачыце, што вельмі складана сёння працаваць. Тым больш, Расія сябе такім чынам паводзіць — незразумелым. Нават планы выпрацавалі з імі — балансы паставак малака, мяса, і мы іх не выконваем, бо закрылі рынак. Гэта ж не справа, калі мы дамаўляемся па аб'ёме, колькі мы паставім на расійскі рынак, і мы не можам паставіць з-за тармажэння. Гэта сур'ёзнае пытанне. Нам трэба абмяркоўваць сур'ёзна на высокім узроўні, на ўзроўні ўрадаў, гэтую праблему», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

2
фелікс / Адказаць
16.05.2019 / 12:19
Ён што - жыве у паралельнай рэчаіснасці ? Расея даўно нарасціла сваю вытворчасць і забяспечвае сябе на 100%. Лукашэнка, толькі Захад, у нас іншага выйсця няма. Альбо ідзі на пенсію.
2
Яугенi / Адказаць
16.05.2019 / 12:24
Сколько уже можно обсуждать-пустая болтовня. Россия делает что хочет а АГ просто стоит на" задних лапках" и каждый раз просит очередной подачки или уступки
1
Вожык / Адказаць
16.05.2019 / 12:25
И сколько ещё времени планируется использовать старую пластинку?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру