16.05.2019 / 12:37

Пад Віцебскам маладзёны разнеслі скульптуру «Ленін з катом» і патлумачылі гэта ўласнымі поглядамі ВІДЭА 16

Праваахоўнікі затрымалі вандалаў, якія пашкодзілі скульптурную кампазіцыю «Ленін з катом» пад Віцебскам, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

У Першамайскі РАУС абласнога цэнтра 5 траўня паступіла заява аб пашкоджанні скульптурнай кампазіцыі, якая ўсталявана побач з дачным пасёлкам недалёка ад чыгуначнай станцыі Лучоса.

Так выглядала скульптура, усталяваная пад Віцебскам з прыватнай ініцыятывы. Фота «Віцебскага кур'ера». 

А так яна выглядае цяпер. Фота з сацсетак. 

Скульптура з народнай назвай «Ленін з катом» з'явіліся з прыватнай ініцыятывы. 4 траўня каля 22.00 двое маладых людзей пашкодзілі помнік: адбілі частку бетоннай рукі і разбілі фігуру ката. Інцыдэнт трапіў на камеры відэаназірання, усталяваныя ў садаводчым таварыстве.

«Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку высветлена, што правапарушэнне здзейснілі 25-гадовы жыхар Лёзна і 30-гадовы мужчына з Сянно. Падазраваныя ў хуліганстве затрыманыя ў Віцебску на здымнай кватэры супрацоўнікамі ГУБАЗіК», — распавяла Вольга Шкуратава.

Свой учынак мужчыны патлумачылі тым, што былі п'яныя, а таксама ўласнымі поглядамі. Першамайскім РАУС распачата крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК. 

Чытайце таксама: Пад Віцебскам з'явіўся помнік Леніну з катом. Такога, відаць, больш нідзе няма

35
фелікс / Адказаць
16.05.2019 / 12:46
Заклапочаныя расейцы хутчэй за ўсё пасадзейнічалі. Я думаю, ім падалося, што тут абраза іх важдзя. Мо кінулі трохі рублёў гэтым дэгенератам, вось яны і пастараліся. Погляды іх зразумелыя - ніхрана не рабіць і наваліць каму-небудзь кучу пад калітку. Харошы быў помнік - адлюстроўваў усю сутнасць сацыял-камунізму.
2
Жвір / Адказаць
16.05.2019 / 12:49
Nu, a kocika za što...:(
19
Канстанцін з-пад Оршы / Адказаць
16.05.2019 / 12:54
Малайцы !!!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру