16.05.2019 / 12:39

Лукашэнка сёння скаламбурыў 12

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка арыентуе мясцовыя органы ўлады на годную арганізацыю электаральных працэсаў, піша БелТА.

«Не забывайце — у нас два палітычныя гады (гаворка пра парламенцкія і прэзідэнцкія выбары). Партыі няма, якая б, як раней (у часы Савецкага Саюза), займалася палітычнымі кампаніямі. Даводзіцца вам займацца. Трэба, каб гэта ўсё было годна. У нас сёння ёсць усё, каб нармальна ўвайсці ў перадвыбарчыя гэтыя кампаніі і нармальна выглядаць перад людзьмі, — падкрэсліў беларускі лідар.

— Не без крытыкі. Людзі заўсёды ўладу крытыкавалі і будуць крытыкаваць, але гэта не крытычна».

«Натуральна, я казаў заўсёды, што экзамен нам прыйдзецца здаваць. Таму глядзіце, каб усё было дастойна, прыгожа і каб з боку перш за ўсё нашых людзей, ды і суседзяў, да нас не было прэтэнзій», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

1
Bac'ka Ihara / Адказаць
16.05.2019 / 12:48
А каламбур у чым ?
2
Лявонiха / Адказаць
16.05.2019 / 12:58
Перевожу - 
" каб усе была красива.." 
Это значит - что проведите выборы так , что бы ваш " шахер- махер"
не вылез наружу и что бы в веренных вам землях не было никаких
громких акций и флеш- мобов недовольных граждан.
И причем - заметьте о главном - местном самоуправлении и речи 
не идет. Что бы уследить за огромным стадом главному пастуху
нужны пастухи на местах.
1
Vox Populi / Адказаць
16.05.2019 / 13:20
Нам нах... непатрэбна прыгожа, нам трэба ВОЛЬНЫЯ, ПРАЗРЫСТЫЯ, ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ выбары БЕЗ ПАРУШЭННЯЎ і ФАЛЬСІФІКАЦЫЯЎ!! 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру