16.05.2019 / 13:12

75-гадовы Мік Джагер паказаў эмацыйны танец пасля аперацыі на сэрцы ВІДЭА 1

Фронтмэн брытанскай рок-групы The Rolling Stones Мік Джагер станцаваў актыўны танец і выклаў яго ў сваім Instagram-акаўнце.

У роліку 75-гадовы спявак рэпеціруе свае фірмовыя рухі перад люстэркам. Ён апублікаваў відэа праз месяц пасля таго, як перажыў сур'ёзную медыцынскую працэдуру.

У красавіку паведамлялася, што Джагера чакае аперацыя па замене сардэчнага клапана. Тады выканаўца распавёў, што з-за яго хваробы The Rolling Stones адмянілі гастролі па ЗША і Канадзе. Ён выбачыўся перад фанатамі ў фанатаў і прызнаўся, што ненавідзіць падводзіць людзей

1
Shhhh / Адказаць
16.05.2019 / 16:44
Вось што наркотыкі з людзьмі робяць!))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру