16.05.2019 / 13:59

25 мая — падарожжа ў Мірскае графства

Мінск — Сталовічы - Вольна - Паланэчка — Вялікія Жухавічы — мястэчка Мір — Турэц — Бярозавец - Мінск.

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» разам з гідам Аляксеем Фраловым запрашае на аўтарскую вандроўку.

25 мая — тэма «Мірскае графства» (з канцэртам).

Мы пазнаёмімся з найцікавейшымі старонкамі гісторыі і культуры Беларусі, звязаныя з землямі колішняга Мірскага графства: болей даведаемся пра славуты род графаў Ільінічаў, фенаменальныя постаці Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі і Мацея Радзівіла, патрыёта і філамата, выдатнага вучонага, нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейку і многіх іншых.

Падчас аўтарскай вандроўкі мы наведаем мястэчка Сталовічы, дзе пабачым царкву Святога Аляксандра Неўскага — былы касцёл, пабудаваны ў XVII стагоддзі, адзіны храм на тэрыторыі Беларусі, які належаў рыцарам Мальтыйскага ордэна.

Далей накіруемся ў вёску Вольна і пабачым раскошную царкву Св.Троіцы ў стылі ракако. 

у мястэчку Паланэчка агледзім палац Мацея Радзівіла і драўляны касцёл. Там можна пасядзець на барочнай лаве, дзе маліўся «нясвіжскі Моцарт», 

У вёсцы Вялікія Жухавічы наведаем драўляную барочную царкву дзіўнай формы.

Велічны Мірскі замак адкрыецца сваёй гісторыяй і легендамі ў агляднай экскурсіі (у сам замак заходзіць не будзем), а паркавы праменад і капліца Святаполк-Мірскіх, самыя новыя адкрыцці археолагаў дапоўняць фенаменальную карціну помніка культуры сусветнага значэння.

Праз якую вежу праходзіць «цэнтр Еўропы», куды зніклі слынныя Карэліцкія габелены, якія абарончыя таямніцы і даўныя легенды хавае Мірскі замак — пра ўсё самае цікавае наша гісторыя!

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце:

+375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру