16.05.2019 / 16:34

У Барысаве цягнік збіў мужчыну

15 мая ў 12.51 у Барысаве грузавы цягнік Мінск-Орша траўміраваў 67-гадовага жыхара Барысаўскага раёна.

Са шматлікімі траўмамі мужчыну забралі ў рэанімацыю Барысаўскай ЦРБ, дзе ён пасля памёр.

Праводзіцца праверка па факце інцыдэнту.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру