16.05.2019 / 17:34

У Брэсце можна паглядзець футбол на вельмі дзіўных «месцах для падглядвання» ФОТАФАКТ 2

Брэсцкае «Дынама» прыдумала даволі незвычайны спосаб назірання за футбольнымі матчамі.

Раней было зручна глядзець футбол з-за агароджы. Як сцвярджаюць у клубе, часам там збіралася некалькі соцень аматараў бясплатна паназіраць за гульнёй.

Але сёлета на плот павесілі рэкламныя банеры са спецыяльнымі «акенцамі для падглядвання». Квіток на такое месца каштуе 5 рублёў.

З боку стадыёна гэта выглядае вось так:

Фота: pressball.by

Як можна бачыць, ініцыятыва спадабалася заўзятарам. 

Дарэчы, першапраходцы інавацыі ў падарунак атрымалі фоты з аўтографамі гульцоў каманды.

NN.by, фоты ФК «Дынама-Брэст»

2
Раман / Адказаць
16.05.2019 / 18:53
Жаба задушыла !!!!
7
Максим Дизайнер / Адказаць
16.05.2019 / 21:12
Не знаю, как в Бресте. Но в Минске, на моем любименьком Тракторном, хорошая тусовка в леску на горке собирается. Можно накатить, цыпу зацепить или заценить. Что я неоднократно делал, пока борщ...ки на Каменной горке чумаданы на Польшчу паковали, в поисках веселья и принцев.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру