16.05.2019 / 18:29

Працэс пераходу парафій у новую ўкраінскую царкву прыпыніўся пасля выбараў прэзідэнта 2

Пасля прэзідэнцкіх выбараў працэс пераходу парафій у Праваслаўную царкву Украіны прыпыніўся, заявіў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Епіфаній.

«Сапраўды працэс пераходу парафій крыху прыпыніўся, але я веру, што з часам гэта зноў будзе адноўлена», — сказаў ён у інтэрв'ю ВВС Україна.

Мітрапаліт Епіфаній дадаў, што ёсць шмат парафій, якія чакаюць, вызначаюцца, і будуць пераходзіць у ПЦУ паступова.

Ён таксама распавёў пра размову з новаабраным прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

«У мяне склалася станоўчае ўражанне, што і ў будучыні дзяржава не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы царквы. І мы будзем разам, падтрымліваючы адзін аднаго, будаваць украінскую дзяржаву, дзе будзе зацвярджацца і памесная Украінская праваслаўная царква», — рэзюмаваў Епіфаній.

24
Брыдкая пачвара / Адказаць
16.05.2019 / 21:57
Без прыкрыцця Парашэнка і яго групоўкі «актывістам» стала небяспечна рабіць рэйдэрскія захопы царквоў
1
Патомак ВКЛ / Адказаць
16.05.2019 / 23:25
Брыдкая пачвара,как бы вы здесь не завывали, но украинская церковь законно вырвалась из цепких кгб-шно- гундяевской петли...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру