16.05.2019 / 19:59

Больш за 150 чалавек у Хоцімскім райпа працавалі ў дні адпачынку пад пагрозай звальнення больш за год. І толькі 1 работнік паскардзіўся 13

У красавіку 2019 года ў пракуратуру Хоцімскага раёна звярнуўся работнік мясцовага райпа па пытанні правільнасці налічэння яму заработнай платы.

Пракуратура высветліла, што супрацоўнікі Хоцімскага райпа на працягу 2018 года і некалькіх месяцаў 2019 года па ўказанні кіраўніцтва ў канцы кожнага справаздачнага месяца афармлялі заявы на адпачынак без захавання заробку тэрмінам на 1-3 дні. Пры гэтым у гэтыя дні яны выходзілі на працу.

Пракуратура раёна даручыла Хоцімскаму РАУС арганізаваць праверку.

Як аказалася, старшыня праўлення Хоцімскага райпа для выхаду на бясстратную працу і стварэння бачнасці фінансавага дабрабыту прадпрыемства, з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў арганізаваў і пад пагрозай звальнення прымушаў падначаленых яму работнікаў (больш за 150 чалавек) пісаць заявы на адпачынак.

Завялі крымінальную справу.

1
фелікс / Адказаць
16.05.2019 / 20:10
власть
5
Лысы чорт / Адказаць
16.05.2019 / 20:11
В принципе, так этому электорату и надо!
0
Яўген_2020 / Адказаць
16.05.2019 / 21:27
Работнік малайчына! Чаго толькі ўвесь 2018 год чакаў? Хаця можа канкрэтна ён і нядаўна пайшоў працаваць там. 

Астатнія як у анекдоце пра павешанага беларуса, "павісеў, павісеў, ды звыкся"!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру