16.05.2019 / 21:31

У Беларусі зробяць больш жорсткімі патрабаванні да продажу цыгарэт 2

Купіць тытунёвыя вырабы ў буйных крамах, павільёнах можна будзе толькі ў спецыяльных аддзелах, перадае карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».

Пра гэта паведаміў 16 мая міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч на пасяджэнні шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў, прадстаўляючы дэпутатам праект пастановы так званага антытытунёвага дэкрэта.

Сярод асноўных новаўвядзенняў — увядзенне забароны на выкарыстанне на шыльдах гандлёвых аб'ектаў слоў, тоесных або падобных з найменнем відаў тытунёвых вырабаў.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2020 года продаж цыгарэт, сістэм спажывання тытуню, электронных сістэм курэння і вадкасцяў у крамах і павільёнах з гандлёвай плошчай больш за 1 000 квадратных метраў будзе дазволена толькі ў спецыялізаваных таварных аддзелах, — удакладніў Калтовіч. — А з 1 студзеня 2022-га ўводзіцца забарона на выкарыстанне абсталявання для захоўвання цыгарэт, якое размяшчаецца над касамі.

0
Сярога / Адказаць
16.05.2019 / 22:50
В як жа з назваю "Табакерка" на шапіках?
0
MICola / Адказаць
16.05.2019 / 23:31
У Беларусі зробяць больш жорсткімі патрабаванні да продажу цыгарэт Паставяць боль табакерку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру