16.05.2019 / 23:33

Самыя папулярныя каментары пасля забойства даішніка: «Шуневіча ў адстаўку» і «На ўсходзе тэрмінова патрэбна мяжа» 15

Забойства лейтэнанта ДПС пад Магілёвам выклікала шырокі розгалас на інфармацыйных сайтах і ў сацыяльных сетках. На самых папулярных рэсурсах пад навіной пакінутыя сотні каментароў. Што думаюць пра сітуацыю беларусы?

Чытачы «Нашай Нівы» паставілі найбольшую колькасць лайкаў каментарам пра неэфектыўную працу міліцыі, а таксама тым, якія заклікаюць аднавіць паўнавартасную мяжу з Расіяй. Нагадаем, забойцы былі на аўто з расійскімі нумарамі.

«Ну пабачым, здолеюць міліцыянеры хутка знайсці забойцаў свайго калегі, альбо толькі мітынгоўшчыкаў лупіць здатныя…», — піша чытач з нікам БРСМ. «На ўсходзе тэрмінова патрэбна мяжа», — адзначае Ммм.

Што не падтрымліваюць чытачы «Нашай Нівы», дык гэта антыгуманістычных настрояў. «Ну і што, я іх не шкадую» — каментар з найбольшай колькасцю мінусаў.

На Onliner.by самы папулярны каментар датычыцца асобы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

«Шуневіча ў адстаўку. Гэта вынік яго працы. Чаму супрацоўнік выехаў адзін на ДТЗ? Павальны некамплект супрацоўнікаў. Людзей не хапае. Тыя ўмовы, якія стварыў міністр, вымушаюць людзей звальняцца. Шуневіч, будзь мужыком, падай у адстаўку», — заклікае veter1973.

Адзін з наступных па папулярнасці каментароў таксама датычыцца мяжы з Расіяй: «Мяжа патрэбна з усходнім суседам. І чаму на выклік адзін паехаў. Малады зусім», — піша upastt89.

На Tut.by самы залайканы каментар прысвечаны той самай тэме.

«Хутчэй за ўсё «гасцям» спатрэбілася зброя і форма. Але баюся, нават пасля такога мяжы мы не закрыем…» — разважае Plyaer_Minsk.

«67 рэгіён, Смаленская вобласць. З Магілёўшчыны праехаць чорнымі сцежкамі элементарна, значыць, нешта яны нарабілі, калі пайшлі на захоп прадстаўніка ўлады, такое не даруецца», — падсумоўвае Натан.

15
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
16.05.2019 / 23:48
Спадзяюся, што хаця б пасьля гэтага выпадку ўвядуць паўнавартасную мяжу з Мордарам. 
8
Павел Ас / Адказаць
16.05.2019 / 23:50
І заўважце НІХТО не зларадствуе, бо ўсе разумеюць, што забілі звычайнага грамадзяніна Беларусі.
19
счётчик Гейгера / Адказаць
16.05.2019 / 23:51
Вся "грязь" и дикая культура "прёт" с востока...Если закрыть границу пока невозможно, то паспортный контроль надо обязательно вводить...
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру