17.05.2019 / 00:33

Выпадкі, калі супрацоўнікі беларускай міліцыі гінулі пры выкананні службовых абавязкаў 3

На сайце Міністэрства ўнутраных спраў няма статыстыкі, колькі супрацоўнікаў міліцыі загінула пры выкананні службовых абавязкаў. Але, на жаль, такія гісторыі здараюцца. Некаторыя становяцца рэзананснымі і трапляюць на першыя старонкі газет, а некаторыя так і застаюцца маўклівым болем сямей, якія страцілі мужа, бацьку, сына.

У жніўні 2018 года краіну ўскалыхнула здарэнне пад Івацэвічамі, калі вясковец адкрыў страляніну па двух міліцыянерах, якія правяралі законнасць захоўвання зброі ў насельніцтва.

42-гадовы ўчастковы інспектар Ігар Лукашэвіч быў застрэлены на месцы, другі інспектар Дзяніс Сагановіч быў паранены.

Пад Івацэвічамі вясковец адстрэльваўся ад міліцыі: адзін участковы забіты, другі ў рэанімацыі

8 студзеня 2013 года 37-гадовы міліцянер Ігар Іванчык выехаў на выклік ў прыватны сектар Мінска. Жанчына паведаміла, што яе сусед страляе са зброі па сабаку. Калі міліцыянеры сталі апытваць мужчыну, той раптам выхапіў пісталет і стрэліў па супрацоўніках міліцыі.

Мінчук забіў міліцыянта і сам застрэліўся

У 2007 годзе ў Светлагорску трагічна загінуў участковы інспектар Юры Шутаў. Ён прыехаў на выклік ў адзін са шматпавярховікаў. Жанчына тэлефанавала ў 102 з просьбай дапамагчы ўціхамірыць мужа, які пагражаў ёй расправай. Юрый Шутаў паспяшаўся з жанчынай у кватэру, дзе знаходзіўся дэбашыр. Той паводзіў сябе неадэкватна ў адносінах да прадстаўніка міліцыі, і Юры Шутаў па мабільнай сувязі патэлефанаваў у дзяжурную частку з просьбай аб падмацаванні. Падчас размовы ў дзяжурнай частцы пачулі падзенне тэлефона і шум барацьбы. Калі падмацаванне прыехала на месца здарэння, Юрый Шутаў ляжаў на пляцоўцы трэцяга паверха, сцякаючы крывёю. 57-гадовы дэбашыр нанёс яму шэсць нажавых раненняў, ад якіх міліцыянт сканаў. Сам жа забойца, завалодаўшы табельнай зброяй загінулага міліцыянта, забарыкадзіраваўся ў кватэры. Калі праз дзве гадзіны праваахоўнікі ўзламалі дзверы і ўвайшлі ў кватэру, яны знайшлі мужчыну ў спальні мёртвым. Ён стрэліў у сябе з адабранага ва ўчастковага пісталета.

У 1995 годзе міліцыянер-кінолаг групы затрымання Навабеліцкага раённага аддзела аб'яднання «Ахова» Анатоль Бурлак затрымліваў грузавы аўтамабіль, у якім знаходзілася выкрадзеная прадукцыя фанерна-запалкавага камбіната. Ускочыў на падножку аўтамабіля і разбіў бакавое шкло. Спрабуючы сысці ад адказнасці, злачынец скінуў супрацоўніка міліцыі з падножкі аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў Анатоль Бурлак памёр.

Але, напэўна, самы страшны выпадак адбыўся ў лістападзе 1993 года ў Гомелі. Тады на Прывакзальнай плошчы горада кілер расстраляў машыну гомельскага крымінальнага аўтарытэта Мікалая Салдаценкі. За кілерам пабеглі міліцянеры з патрульнай службы, а злачынец, спрабуючы адарвацца, пачаў па іх страляць. У выніку кілер забіў двух праваахоўнікаў — Эдуарда Сярогіна і Канстанціна Барысенка. Прычым, параненага Сярогіна кілер дабіваў стрэлам у галаву. Паколькі страляніна пачалася ў цэнтры горада, дзе было шмат людзей, ад шальной кулі загінула 40-гадовая жанчына. Таксама атрымала раненне 18-гадовая дзяўчына.

На вялікі жаль, гэта далёка не ўсе выпадкі, калі жыццё беларускіх міліцыянтаў абрывалася падчас выканання службовых абавязкаў.

Наталля Тур, фота minsknews.by

7
Матёрый / Адказаць
17.05.2019 / 02:51
Бывает и наобород. Мутная история на новый год. Телогрейкин рассказывал.
5
Василиса / Адказаць
17.05.2019 / 08:02
Таму палицыя ЗША и не цырымоницца з парушальниками , кали есць нават невяликая пагроза жыццю. што у нас? Заступишся за некага - и цябе ж и засудзяць. Дарэчы, што з тым ахоуникам , яки забиу инвалида у краме (выкинуу з ганка, той упау и забиус). Ци забойства на Зыбицкай.Падкажыце , хто ведан.
0
Мыкола / Адказаць
19.05.2019 / 22:50
Не так давно инспектора ГАИ на смерть сбила машина на 9 км возле Уручья. Пьяный, если не ошибаюсь, сбил....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру