28-гадовы жыхар Гродзенскага раёна на адным з рэсурсаў знайшоў аб’яву аб прапанове, як зарабіць грошы. Зацікавіўся і пачаў перапіску. Суразмоўца прадставіўся былым супрацоўнікам казіно, які пайшоў адтуль не па сваёй волі і затаіўшы крыўду. Невядомы прапанаваў выкарыстоўваць свае веды для выйгрышу, піша grodno.mvd.gov.by.

Аферыст даў хлопцу рахунак, дзе было віртуальных сто даляраў. Хлопец пачаў гульню і праз некаторы час пад пільным кіраўніцтвам махляра давёў баланс да шасці тысяч даляраў. Выйгрыш вырашылі падзяліць папалам. Злачынец неўзабаве бадзёра адрапартаваў аб паспяховым вывадзе грошай, а вось пацярпелы гэтага зрабіць не змог. Тады аферыст прапанаваў сваю дапамогу. Дасылаў хлопцу спасылкі на нейкія формы, якія той запаўняў з выкарыстаннем рэквізітаў сваёй пластыкавай банкаўскай карткі. Нібыта неабходна было ўнесці камісію за перавод і аплаціць верыфікацыю акаўнта. Насамрэч, хутчэй за ўсё, пацярпелы аплаціў нейкія пакупкі зламысніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0